Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Збяры Беларусь у сваім сэрцы

УМОВЫ

правядзення рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта

«Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

 1. Агульныя палажэнні

1.1. Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (далей – рэспубліканскі праект) праводзіццаў адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2023 год і ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы«Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021 – 2025 гады.

1.2. Арганізатарам рэспубліканскага праекта з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2023 годзе ў рамках праекта праводзіцца рэспубліканскі турнір знаўцаў «Пазнай свой край» (далей – рэспубліканскі турнір). Арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне рэспубліканскага турніру ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – рэспубліканскі цэнтр).

2. Мэта і задачы рэспубліканскага турніру

Рэспубліканскі турнір праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі патрыятычных якасцей і паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да пазнання гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны роднага краю.

Дасягненне пастаўленай мэты ажыццяўляецца праз рашэнне наступных задач:

-масавае ўключэнне навучэнцаў у культурна-пазнавальную дзейнасць, накіраваную на атрыманне ведаў аб гісторыка-культурных і прыродных адметнацях Беларусі;

- папулярызацыя гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы;

- выяўленне і падтрымка цікавасці навучэнцаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, стварэнне ўмоў для раскрыцця іх творчых здольнасцей;

- стварэнне іміджу рэгіёнаў як прывабнага турысцка-экскурсійнага і культурна-пазнавальнага аб’екта.

3. Удзельнікі рэспубліканскага турніру

У рэспубліканскім турніры прымаюць удзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі (індывідуальна) ва ўзросце ад 14 гадоў.

4. Тэрмін рэалізацыі рэспубліканскага турніру

Рэспубліканскі турнір праводзіцца ў перыяд з верасня па снежань 2023 года ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап – ва ўстановах адукацыі;

другі этап – раённы, раённы для гарадоў, якія маюць раённае

дзяленне, гарадскі (акрамя г. Мінска);

трэці этап – абласны, Мінскі гарадскі;

чацвёрты этап – рэспубліканскі. Рэспубліканскі этап турніру

праводзіцца ў 2 туры: тэарытычны і практычны.

 

5. Парадак правядзення рэспубліканскага турніру

5.1. На першым этапе рэспубліканскага турніру навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах праводзяць краязнаўчае даследаванне з мэтай вызначэння адметнасцей свайго краю. Па вынікам ствараецца брашура, ў якой змешчаны матэрыял аб «топ-5» найбольш значных гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцях раёна (па кожнай пазіцыі 5, усяго 15). Брашура выконваецца ў фармаце А4, pdf-файл і ўключае: тытульны ліст, інфармацыю аб аб’ектах, карта-схему з адначанымі 15 адметнасцямі, спіс выкарыстаных крыніц. Інфармацыя аб аб’ектах павінна быць прадстаўлена лагічна ў адпаведнасці з наступнай структурай:месцазнагоджанне аб’екта, гістарычная даведка, яго апісанне дапоўненае фотаздымкам. Пры выкарыстанні літаратуры неабходна даваць спасылкі ў тэксце (калі матэрыял аўтарскі, то гэта таксама неабходна адзначыць).

Інфармацыя аб адным аб’екце павінна займаць не больш 2 старонак.

5.2. На другім этапе ацэньваюцца брашуры дасланыя ўстановамі адукацыі. Ад кожнага раёна вызначаецца 1 пераможца і прызёры. У трэцім этапе ўдзельнічае адзін пераможца раённага этапу.

Крытэрыі ацэнкі брашуры:

лагічнасць і змястоўнасць прадстаўленай інфармацыі аб аб’екце; крэатыўнасць афармлення; самастойнасць у зборы і аналізе матэрыялу.

5.3. На трэцім этапе абласныя, Мінская гарадская ўстановы дадатковай адукацыі размяшчаюць на сайце распрацаваныя брашуры кожнага пераможцы другога этапу для знаёмства з імі ўдзельнікаў. У вызначаны час у анлайн фармаце праводзіцца краязнаўчая віктарына, якая распрацавана на падставе мэтэрыялаў брашур. Па выніках віктарыны 6 лепшых навучэнцаў адбіраюцца для ўдзелу ў чацвёртым этапе.

5.4. На рэспубліканскі этап прадстаўляюцца: 6 брашур – пераможцаў трэцяга этапу і спіс каманды ад вобласці/горада Мінска (назва каманды, прозвішча, імя, імя па бацьку, установа адукацыі, узрост прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка каманды з кантактным нумарам тэлефона).

Рэспубліканскі этап праводзіцца ў вочным фармаце ў 2 туры: тэарытычны і практычны. Дата і месца правядзення заключнага этапу будзе даведзена да ведама ўдзельнікаў дадаткова.

Для падрыхтоўкі каманд да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе напярэдні (за 2 тыдні) на сайце рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/) змяшчаюцца брашуры ўдзельнікаў дадзенага этапу.

5.4.1. Першы тур (тэарытычны) уключае заданні адкрытага і закрытага тыпу на веданне гісторыка-культурных і прыродных асаблівасцей Беларусі. Заданні будуць распрацаваны з улікам матэрыялу, прадстаўленага ў брашурах, а таксама змяшчаць сведкі аб агулянавядомых дастапомнасцях краіны.

Тэарэтычны тур складаецца з некалькіх частак: «інтэлект-буквар» (каманды адказваюць на пытанне, адказ на якое пачынаецца з літары згодна беларускага алфавіта);

«3х5» (пытанні размеркаваны па трох тэматычных катэгорыях (гісторыя, культура, прырода), якія ўключаюць пяць рознаўзроўневых пытанняў у кожнай катэгорыі).

5.4.2. У другім туры (практычны) каманда за пэўны час павінна скласці экскурсію-імправізацыю па аб’ектах, якія атрымалі па выніках жараб’ёўкі.

Крытэрыі ацэнкі практычнага тура:

лагічнасць пабудовы экскурсіі; экскурсійная падача інфармацыі; паўната і дасканаласць звестак аб аб’ектах; адказы на пытанні.

5.4.3. Каманды – пераможцы і прызёры турніру вызначаюцца па выніках двух тураў.

5.5. Пратаколы пасяджэння журы першага этапа з матэрыяламі пераможцаў накіроўваюцца на раённы этап да 10 кастрычніка 2023 года на электронны адрас: metod-trudy@brest.by

Дадатковая інфармацыя і кансультацыі па тэлефоне:3 82 24

(Бярозаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет).

5.6. Аўтары, удзельнікі конкурсу, даюць згоду арганізатарам напублікацыю сваіх работ, публічную дэманстрацыю і некамерцыйнаевыкарыстанне матэрыялаў (з захаваннем аўтарскіх правоў) з мэтайпапулярызацыі рэспубліканскага праекта.

5.7. Падвядзенне вынікаў раённага этапу рэспубліканскага турніру.

Пераможцы і прызёрыраённага этапу рэспубліканскага турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела по адукацыі Бярозаўскага райвыканкама і накіроўваюцца на абласны этап.

6. Арганізацыйныя камітэты

Для арганізацыі і правядзення рэспубліканскага турніру на кожнымэтапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей ‒ аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэннерэспубліканскага турніру;даводзіць інфармацыю аб рэспубліканскім турніры да ведамаўстаноў адукацыі;ажыццяўляе персанальны падбор складу журы турніру;аналізуе і абагульняе вынікі рэспубліканскага турніру;асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі рэспубліканскагатурніру ў сродках масавай інфармацыі.

Арганізацыйнае правядзенне рэспубліканскага турнірузабяспечваюць:

на першым этапе – установы адукацыі;

на другім этапе – структурныя падраздзяленні гарадскіх, раённыхвыканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якіяажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі;

на трэцім этапе – структурныя падраздзяленні абласных, Мінскагагарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныяпаўнамоцтвы ў сферы адукацыі;

на заключным этапе – Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскі цэнтр.

Для падвядзення вынікаў рэспубліканскага турніру на кожным этапеаргкамітэтам ствараецца журы.

 

 

 

Журы на ўсіх этапах рэспубліканскага турніру:

ацэньвае праекты, якія прадстаўлены ўстановамі адукацыі;вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсу;прадстаўляе рашэнні (пратаколы) па выніках конкурсу і іншуюнеабходную інфармацыю ў адпаведныя аргкамітэты.

7. Фінансаванне рэспубліканскага праекта

Фінансаванне рэспубліканскага праекта ажыццяўляецца:

на першым этапе – установай адукацыі;

на другім этапе – за кошт раённых, гарадскіх бюджэтаў,прадугледжаных на правядзенне мерапрыемстваў;

на трэцім этапе – за кошт сродкаў абласных бюджэтаў і бюджэтуг. Мінска, прадугледжаных на правядзенне мерапрыемстваў;

на заключным этапе – Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусьза кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжанага на іншыявыдаткі ў галіне адукацыі (план мерапрыемстваў па рэалізацыіпадпраграмы «Маладзёжная палітыка» на 2023 год Дзяржаўнайпраграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021–2025).

Для фінансавання рэспубліканскага праекта на ўсіх этапах могуцьбыць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам.