Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Занятия по вкусу интересам

ВЫБРАЛІ НАКІРУНАК ПА ГУСЦЕ

         Сярэдняя школа № 1 г. Бярозы, што на Брэстчыне, пастаянна вызначаецца сярод навучальных устаноў раёна сваімі інавацыямі ў адукацыйным працэсе. Яна даўно вядома дзейнасцю кадэцкіх класаў, профільным вывучэннем разнастайных вучэбных прадметаў на ІІІ ступені і дзейнасцю факультатываў мастацка-архітэктурнага ўхілу. На сёння гэта адзіная школа Бярозаўшчыны, дзе навучэнцы не толькі атрымліваюць якасны ўзровень ведаў, але і фарміруюць мастацкі густ, уменне бачыць і ствараць прыгожае, навучаюцца маляваць на добрым узроўні.

Зараз у школе, акрамя факультатыўных заняткаў па выяўленчым мастацтве, эфектыўна выкладаецца і працоўнае навучанне ў Х базавых класах па спецыяльнасці “Жывапісец”.

         Адміністрацыі СШ № 1 г. Бярозы перад пачаткам гэтага навучальнага года не трэба было доўга думаць, якімі спецыяльнасцямі зацікавіць сваіх дзесяцікласнікаў. З першых дзён навучання жывапіс выбралі 14 вучняў установы і да іх далучылася яшчэ 24 навучэнцы з іншых школ горада і бліжэйшых сёл.

         Валерый Уладзіміравіч Наумлюк, вопытны настаўнік выяўленчага мастацтва і па сумяшчальніцтве працоўнага навучання, апавядае, што не разгубіўся і адразу склаў вучэбную праграму па жывапісе. Яна складаецца з трох модуляў – “Жывапіс”, “Графіка” і “Камп’ютарная графіка”. Два першыя раздзелы вывучаюцца ў спецыялізаваным вучэбным кабінеце выяўленчага мастацтва. Кабінет даўно з’яўляецца гонарам раёна. Ужо не адна дэлегацыя педагагічных работнікаў наведала гэты арт-аб’ект у час правядзення разнастайных абласных семінараў. Клас вызначаецца сваім эстэтычным афармленнем. Са сцен наведвальніку адразу кідаюцца ў вочы яркія, разнастайнай тэматыкі лепшыя карціны выпускнікоў, партрэты мастакоў-класікаў, настаўніцкія і вучнёўскія граматы і дыпломы за ўдзел у шматлікіх выставах. Па кутках знаходзяцца прыгожыя выставы-нацюрморты з разнастайнай штучнай садавіны, агародніны і посуду, уражваюць белыя скульптуры-разеткі. Для зручнасці дэманстрацыі нагляднасці і пошуку інфармацыі ў інтэрнэце ўсталяваны на галоўную сцяну сучасны тэлевізар. Пасярод кабінета знаходзяцца – святая святых – звычайныя мальберты, за якімі і працуюць навучэнцы розных класаў і ўзростаў.

         Раздзел вучэбнай праграмы “Камп’ютарная графіка” выкладаецца ў кабінеце інфарматыкі. Тут дзесяцікласнікі асвойваюць праграмны рэдактар Photoimpact 12 з мэтай малявання геаграфічных фігур, стварэння анімацыйнага тэксту і малюнкаў, апрацоўкі фотаздымкаў, работы са слаямі і інш.

         Валерый Уладзіміравіч радуецца поспехам вучняў, іх наведванню і вынікам. Калі паглядзець у класны журнал дзесяцікласнікаў, то па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы юныя жывапісцы атрымліваюць дзявяткі і дзясяткі, не прапускаюць без прычын вучэбныя заняткі.

–        Няхай дзеці не стануць прафесійнымі мастакамі, – працягвае Валерый

Уладзіміравіч, – але ўменне маляваць, безумоўна, спатрэбіцца ў іхнім жыцці. Падабраць каляровую гаму для сцен свайго пакоя, распісаць сваімі рукамі хатні вугалок, намаляваць на дзень нараджэння друга пейзаж ці яго партрэт – вось далёка не поўны пералік уменняў, якія дапамогуць старшакласнікам паспяхова сацыялізавацца і здзівіць сваіх сяброў. І самае галоўнае – гэтыя заняткі дапамогуць выпускнікам у будучым стаць дастаткова падрыхтаванымі абітурыентамі, каб потым здаць уступны ўнутраны экзамен у ВНУ ці каледж, напрыклад, на настаўніка выяўленчага мастацтва, дызайнера, мадэльера, цырульніка, архітэктара і, вядома ж, мастака. Такі вопыт ужо ў СШ № 1 ёсць. Нашы выпускнікі пастаянна выказваюць падзяку адміністрацыі і настаўнікам за выдатную падрыхтоўку.

 

                                                                                                                   Іван Аскірка