У Міжнародны дзень роднай мовы вучні 5-11 класаў атрымалі асалоду ад гукаў цудоўнай музыкі і матчынай мовы, якія гучалі падчас канцэрту "Які гэта цуд - родная мова!" народнага інструментальнага ансамбля "Рэнэсанс-MUSIK". Прыемна было сустрэцца з глыбокімі творамі паэткі Алены Казловіч-Усцілоўскай, паслухаць байку ў выкананні вучаніцы 11 "А" класа Буравай Дзіаны, зачароўвацца голасам спявачкі, выпускніцы нашай школы, Юркоўскай Дар'і.