Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.09.2020

Падрыхтоўка школы да навучальнага працэсу атрымала высокую адзнаку.

Аб падрыхтоўцы навучальнай установы да новага 2020/2021 навучальнага года

           За паўтары тыдні да новага навучальнага года,18 жніўня, раённая камісія па прыёмцы навучальных устаноў да 2020/2021 навучальнага года наведала СШ № 1 імя В.Х. Галаўко г. Бярозы. Госці былі ўражаны і далі высокую ацэнку зробленаму рамонту.

           Летам была пабудавана  новая сцэна для разнастайных урачыстасцей, якія адбываюцца пад адкрытым небам. Сцэна была куплена за сродкі, набытыя за здачу макулатуры.

 

          Пешаходная дарожка ад майстэрні да спартзалы аднавілі школьныя рабочыя Пукала Мікалай Іванавіч і Сярэдзіч Казімір Сямёнавіч.

 

            Так зараз выглядаюць абноўленыя сцены школьнага склада. Іх таксама адрамантавалі школьныя рабочыя. Невялікі ўклад па іх атынкоўцы зрабілі юнакі-выпускнікі былога 11 “В” класа.

 

          Рукамі школьных майстроў з кухоннай залы зроблена надворная выцяжка і абноўлены сцены спартыўнай залы.

  

             Бярозаўскім раённым выканаўчым камітэтам перад пачаткам новага навучальнага года зроблены для школы турнікет з боку вуліцы Альшэўскага. 

 

        Сіламі бацькоў  і  настаўнікаў  зроблены рамонт ў вучэбных кабінетах. 

            Новы выгляд мае канцылярыя дырэктара школы.

        Ад заказніка “Спораўскі” СШ № 1 г. Бярозы атрымала значны падарунак (на суму 9 400 рублёў): два лабараторныя сталы, дзве шафы, пяць мікраскопаў, разнастайныя прабіркі, колбы, вымяральныя прыборы для даследавання чысціні вады. Настаўнікі хіміі Хвядчэня Алена Леанідаўна і Юркевіч Лідзія Віктараўна знаёмяцца з новымі прыборамі. 

 Сіламі прыбіральшчыкаў службовых памяшканняў набыў новы выгляд кабінет дзяжурнага.

 

Больш інфармацыі можна знайсці тут.