Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.02.2022

З лічбамі на сэрцы

       Напярэдадні стагоддзя з дня нараджэння Героя Беларусі, славутага мастака Міхаіла Савіцкага у школе на другім паверсе была падрыхтавана выстава рэпрадукцый яго карцін. Больш чым за дзесяць палотнаў мастака, якія былі абраны для выставы, раскрываюць разнастайнасць творчых тэм славутага аўтара.

             Знакамітым М. А. Савіцкі стаў дзякуючы сваім працам на ваенную тэматыку ў галіне станковага і манументальнага жывапісу. Творчасць Міхаіла Савіцкага вызначаецца глыбокім пранікненнем у сутнасць з'яў, іх філасофскім асэнсаваннем. Кожны беларус ведае цыкл яго карцін "Лічбы на сэрцы", якія мастак стварыў па ўспамінах пра фашыстскія канцлагеры, у якіх замест імя вязня выклікалі па нумары 32815. 16 карцін з серыі "Лічбы на сэрцы" па складанасці і маштабнасці рашэння мастацкіх задач не маюць аналагаў у сусветным жывапісу.