Яскрава і цікава праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе.
У рамках тыдня адбылася сустрэча вучняў 11 “А” класа з паэткай-зямлячкай Алёнай Папко. Школьнікі пазнаёммліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніцы, паслухалі вершы. Таксама вучні мелі магчымасць патрымаць у руках аркушы з ілюстрацыямі, якія змешчаны ў зборніку “Мой сад”. На прыканцы сустрэчы была магчымасць задаць пытанні Папко Алёне. Паэтка адказала на хвалюючыя праблемы школьнікаў, пажадала плёну, здзяйснення мар і моцнага здароўя падлеткам.
Вучні 9 “А” класа наведалі школьнікаў 6 “Г”. У ходзе мерапрыемства “Гавары са мной па-беларуску малодшыя падлеткі даведаліся новыя словы, прыказкі, фразеалагізмы на роднай мове. Шасцікласнікі з задавальненнем рашалі моўныя задачы.
Вучні 10 "А" класа паўдзельнічалі ў конкурсе-выставе "Сэлфі па-беларуску" і "Інсітанрам па-беларуску".
У 6 “Г” класе прайшла інтэрактыўная гульня “Самы разумны”. Школьнікі мелі магчымасць успомніць пройдзены матэрыял па беларускай літаратуры, а таксама паглыбіць свае веды па названым прадмеце.
Гульня-падарожжа. “Ці ведаеш ты беларускую мову?” у 7 "Б" класе.
На другім паверсе школы была арганізавана выстава рэпрадукцый карцін беларускіх мастакоў, якія прысвечаны краявідам нашана краю "Зачараваныя хараством". Краявіды суправаджалі вершы настаўніцы і паэткі Алёны Папко.
У кабінеце беларускай мовы і літаратуры (№ 28) прашла выстава "Мае любімыя творы".