Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.04.2022

Колькі колераў у вясёлкі?

                13 красавіка вучні 1 "А" класа наведалі дзіцячую бібліятэку. Для іх была праведзена літаратурна-ігравая праграма "Сакрэты колераў Вясёлкі" да 65-годдзя часопіса "Вясёлка".
У ходзе мерапрыемства вучняў пазнаёмілі з перыядычнымі выданнямі, часопісам "Вясёлка". Дзеці даведаліся аб тым, што першы нумар часопіса выйшаў у 1957 годзе, а першым рэдактарам быў беларускі паэт Васіль Вітка. Штомесяц часопіс "Вясёлка" знаёміць маленькіх чытачоў з прыродай, культурай і гісторыяй нашай краіны. Пасля інфармацыйнай часткі дзеці сталі ўдзельнікамі конкурсаў знаўцаў і літаратурных конкурсаў.